У Энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” сказана: “Ліпская культура — археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту на Валыні, датуецца познемадленскім перыядам (19 — 12 тыс. гадоў да н.э.). Назву атрымала ад групы помнікаў на р. Ліпа каля аднайменнай вёскі ў Ровенскай вобласці”. Такім чынам, калі Мезінская культура ёсць ранні Мадлен, а Ліпская – больш позні, то рух культуры адбыўся з усходу на захад.
У перыяд 18-15 тыс. гадоў да н.э. ў Заходняй Еўропе з’явілася новая культура (Салютрэйская) з крэмневымі мікралітамі. Але першынства ў вырабу такой прадукцыі застаецца за Бердыжам (27-25 тыс. гадоў таму) і Юравічамі (26 тыс. гадоў таму). Зноў атрымліваецца ланцужок: Бердыж (25.тыс. г.гда н.э.) – Ліпская культура (19 тыс. гг да н.э.) – Заходняя Еўропа (Салютрэйская культура 18 тыс. гг да н.э.).
У 11-м тысячагоддзі да н.э. па Дняпры і Сожы пачала складацца Грэнская культура. На другім этапе яе існавання прасочваецца шчыльная сувязь з мезалітычнымі помнікамі Дзясны і Іенеўскай культурай Волга-Окскага міжрэчча.
У 10 – 7-м тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, у басейнах Нёмана і Віслы жылі плямёны Свідэрскай культуры. Яны сталі генетычнай асновай Сожскай (Днепра-Дзяснінскай), Нёманскай, Бутаўскай і Кундскай мезалітычных культур лясной паласы еўрапейскай часткі былога СССР.
Існуе версія, што прадстаўнікі Свідэрскай культуры размаўлялі на т.зв. “еўразійскай” (барэальнай) мове. Меркаваньне Н.Мікалаевай і В.Сафронава аб часе дыферэнцыяцыі барэльнай мовы пацвярджаюць новазеландскія лінгвісты Р.Грэй і К.Аткінсан з Універсітэта Окланда, якія паказалі, што індаеўрапейскія мовы разышліся даволі рана — паміж 10.000 і 8.000 гадоў да н.э., а не ў 6-м тысячагоддзі да н.э., як лічыць большасць навукоўцаў (дарэчы, арыйская, іначай індаеўрапейская моўная сям’я — найбуйная ў свеце).

У IX тыс. да н.э. Поўнач Еўропы займала толькі адна археалагічная культура — свідэрская, суіснуючая на захадзе з роднаснай арэнсбургскай археалагічнай культурай, якая адбылася ад Гамбургскай. Носьбіты Гамбургскай культуры маглі быць нашчадкамі ўсходне-гравецкіх ці перыферыйных мадленскіх груп. Характэрнымі прыладамі гэтай культуры з’яўляюцца невялікія наканечнікі з бакавым выманнем (грэнская культура) і разцы — невялікія клювападобныя прылады для апрацоўкі рога.
Уплыў свідэрскай культуры з Усходняй Еўропы распаўсюдзіўся далёка на поўдзень і паўднёвы ўсход у Падняпроўе і нават у Крым ды на Блізкі Ўсход.
Сожская культура мае агульныя рысы з помнікамі позняга этапу Бутаўскай культуры і Нёманскай мезалітычнай культуры, што абумоўлена агульнай свідэрскай асновай іх фармавання. На базе Сожскай культуры пазней паўстала Верхнедняпроўская культура эпохі неаліту.
Помнікі верхнядняпроўскай культуры доўгі час былі аб’яднаныя ў лакальныя варыянты днепра-данецкай культуры (археалагічная культура плямён эпохі неаліту; 5-3-е тысячагоддзе да н.э.), для якой была характэрная грабенчата-накольчатая кераміка. Яе прадстаўнікі, якія жылі на тэрыторыі цяперашніх Усходняга Палесся і паўночна-ўсходняй Украіны, належалі да позніх краманьёнцаў.

Днепра-данецкая культура адыграла важную ролю ва ўзнікненні Сярэднестогаўскай культуры. Гэтая археалагічная культура эпохі нэаліту (4.500-3.500 гг да н.э.), была распаўсюджаная ў стэпах Прыазоў’я паміж Дняпром і Донам. На ўсходзе яе лакальныя разнавіднасці даходзілі да сярэдняга Паволжа. На захадзе межавала з Трыпольскай культурай. Названа па ўрочышчы Сярэдні Стог (Запарожжа), дзе ўпершыню была адкрыта. Развілася на базе Днепра-данецкай культуры і эвалюцыянавала ў Ямную культуру. Фаза II сярэднестогаўскай культуры (4.000-3.500 гг да н. э.) характарызуецца з’яўленнем у пахаваннях шнуравай керамікі і каменных баявых сякер, што можа быць злучана з індаеўрапейскай экспансіяй на захад. Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас, тэрыторыя сярэднестогаўскай культуры можа з’яўляцца прарадзімай протаіндаеўрапейцаў.
Носьбіты сярэднестогаўскай культуры мелі змяшаны антрапалагічны тып. Адныя былі нашчадкамі неалітычных краманьёнцаў днепра-данецкай культуры, іншыя — належалі да міжземнаморскай расы і мелі верагодна балканскае паходжанне (арэал Трыпольскай культуры). Падобная метысацыя заклала асновы протанардычнай расы кардзідаў.

Культура баявых сякер (сінонімы: культура шнуравай керамікі, культура адзінкавых магілаў) — велізарны археалагічны пласт на тэрыторыі Сярэдняй Еўропы, які бярэ пачатак у познім неаліце, дасягнуўшы свайго росквіту ў меднае стагоддзе, і які скончыўся ў раннім бронзавым веку. На розных тэрыторыях гэтая культура існавала ад 3.200 гг да н.э. 1.800 гг да н.э. Прадстаўнікоў культуры баявых сякер часам вылучаюць у асобны антрапалагічны тып кардзідаў, як лакальны, але адмежаваны варыянт міжземнаморскай расы, які ўтварыўся за кошт метысацыі з мясцовымі палеаеўрапеоідамі (дарэчы, ліцьвіны, радзімічы належаць да кардзідаў). Прадстаўнікоў культуры шнуравай керамікі часта лічаць першымі індаеўрапейцамі – арыямі, і разглядаюць у якасці продкаў протабалтаславян (на ўсходзе) і протагерманцаў, протакельтаў ды протаіталь’янцаў (на захадзе).
Сярэднедняпроўская археалагічная культура (3.200-2.300 гг да н. э.) — галіна культуры баявых сякер на яе ўсходняй мяжы. У рамках курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас сярэднедняпроўская культура з’яўляецца галоўнай крыніцай уварвання індаеўрапейцаў у Паўночную і Цэнтральную Еўропу.

Такім чынам, з матэрыялу Вікіпедыя становіцца відавочнай выключная роля тэрыторыі трохкутніка Юравічы – Бердыж – Мезін як цэнтра ўтварэньня важнейшых археалагічных культур: Усходняга Гравета (якая паклала пачатак вырабу мікралітаў); Свідэрскай і Грэнскай культур (якія сталі падмуркам для шматлікіх культур, якія далей распаўсюдзіліся на ўсход, захад, поўнач і поўдзень); Днепра-данецкай культуры (якая стала падмуркам для ўтварэння асобнага антрапалагічнага тыпу кардзідаў-арыяў); Сярэднедняпроўскай (як культуры індаарыяў).
Калі аб’яднаць усе гэтыя факты з пададзенымі вышэй звесткамі аб паходжаньні археалагічных культур старажытных арыйцаў, гіпотэза аб Палескай прарадзіме індаарыяў мае вялікую перспектыву пераўтварыцца ў моцную гістарычную тэорыю.