Зямля — маці беларусаў
Уяўленні аб Зямлі цесна звязаныя з паняццем рода, радзімы, краіны.
Аднойчы Бог пад выглядам старога прыйшоў у сяло і папытаўся пераначаваць, але яго ніхто не пусціў. Тады Бог скляў усіх жыхароў сяла, і яно разам з жыхарамі правалілася скрозь зямлю, а на яго месцы паўстала возера. Каб пераканаць людзей у сваёй праваце, беларусы казалі: “Каб я скрозь зямлю праваліўся”, “Праваліцца мне на гэтым месцы”.
Выкарыстоўваецца гэта формула і ў праклёнах. Жадаючы сваім крыўднікам ці ворагам згубы, беларус кажа: “Каб ты скрозь зямлю праваліўся”, “Хай цябе зямля з’есць”. Праклёны бацькоў заўсёды падтрымліваліся багамі і маці-зямлёй. Адна юная дзяўчына пакахала простага пастуха. Яна ўцякала да каханага, і яны разам каталіся на лодцы. Бацька ж жадаў аддаць яе замуж за багатага. Уначы, калі бушавала бура і хвалявалася возера, бацька скляў дачку, якая тым часам была ў лодцы з пастухом. Возера правалілася скрозь зямлю разам з імі.
|
У народных уяўленнях –Зямля адна з асноўных касмічных стыхій (побач з вадой, паветрам і агнём), першаэлемент, з якога ствараўся Сусвет. У касмаганічных паданнях падкрэсліваецца, што першай Бог стварыў менавіта Зямлю. У касмаганічных міфах зямная цвержа паўстала як вынік першага акту тварэння свету: са здабытай з дна мора жменькі Зямлі. Бог стварыў спачатку малы жмуток сушы, а затым (пры садзейнічанні свайго антаганіста) рассунуў яе, стварыўшы зямны абшар. Паводле папулярных славянскіх павер’яў, Зямля — гэта плоская цвержа, акружаная вадой і накрытая зверху нябесным купалам. Зямля асэнсоўвалася як усеагульная крыніца жыцця, маці ўсяго жывога, у тым ліку і чалавека (лічылася, што Бог стварыў чалавека з Зямля). Уяўленні аб Зямлі цесна звязаныя з паняццем рода, радзімы, краіны.
|
Архетып Зямля цесна звязаны з культам продкаўЗ аднаго боку, продкі лічыліся валадарамі Зямля, а з другога, яна была іх вечнай калыскай: “Зямля святая, яна наша маці, яна нас жывых корміць, а па смерці да сябе прыхіляе”. Двухполюснасць стасункаў чалавека з Зямля выразна адлюстраваная ў пахавальнай абраднасці і каляндарных святах, звязаных з ушанаваннем продкаў. Перад пахаваннем нябожчыка абавязкова абмывалі і пераапраналі ва ўсё чыстае, новае. Смерць і пахаванне разглядаліся як вяртанне ў матчына ўлонне. Але Зямля як чыстая стыхія магла не прымаць “закладных”, “нячыстых” нябожчыкаў (самагубцаў, чараўнікоў), гэтаксама як і забітага перуном чорта, змея і іншых міфалагічных персанажаў.
|
Зямля як “карміцелька” лічылася святой, што тлумачыць паважнае, асцярожнае да яе стаўленне (няможна Зямля біць, знявераць ці пашкудзіць, бо Зямля святая”). Аб гэтым сведчаць шматлікія забароны і рэгламентацыі паводзінаў людзей у дачыненні да Зямля: яе нельга біць калом, розгай, бізуном, калупаць нагой. Адначасова існавала забарона чапаць Зямля у перыяд яе зімовага сну – ад Пакроваў і да Радаўніцы (“можа быць смерць у сваёй сям’і або неўраджай”).
Самай моцнай клятвай (ад якой нельга адракнуцца ні пры якіх абставінах), лічылася тая, калі чалавек спачатку цалаваў, а затым з’ядаў жменьку Зямли. Родная Зямля, узятая чалавекам з сабой на чужыну, адыгравала ролю абярэга, пасля ягонай смерці яе клалі ў магілу. Уяўленні пра Зямлю як месца рассялення чалавека цесна злучана з паняццем свайго роду і Радзімы. Перасяленцы перад ад’ездам у чужую зямлю бралі з сабой жменю роднай Зямлі, каб прыжыцца на новым месцы; гэтак жа паступалі паломнікі і багамольцы, надоўга пакідаўшыя родныя краі, каб у выпадку смерці насыпаць у вочы памерламу ці на яго магілу “роднай зямелькі”. Святасць роднай Зямлі вызначалася тым, што яна “свая” і тым, што ў ёй пахаваны радавыя продкі, бацькі. “Бацькоўская” Зямля, узятая са свайго двара ці з магіл сваякоў, лічылася святой і здольнай абараніць ад бед. Адпаведна, у замовах усе хваробы, зло і няшчасці адсылаліся “ў чужую зямлю” (г.зн. у “пустую”, “далёкую”, “чорную”, “дзявятую”, “нямецкую” зямлю).
|
Як усё жывое, Зямля нараджалася вясной, а памірала ўвосень. Паводле ўяўленняў беларусаў, Зямля “замыкаецца”, засынае на зіму і “адмыкаецца”, прачынаецца ўвесну. Гэтая акалічнасць выклікала да жыцця шэраг абрадавых дзеянняў, скіраваных на павелічэнне спору Зямля, адначасова яны жорстка рэгламентавалі паводзіны чалавека ў дачыненнях да яе. З мэтай хутчэйшага абуджэння Зямля выкарыстоўвалі розныя магічныя прыёмы. На Масленку рабілі лёдавыя горкі – сімвалам цяжарнасці Зямля, на Саракі дзяўчаты разрывалі 40 вяровачак, што сімвалізавала разрыў Зямля зімовых путаў, на Вялікдзень з горак качалі яйкі, каб абудзіць яе і паспрыяць урадлівасці, а таксама ахвяравалі ёй рэшткі святочнай ежы. У час дажынак на ніве пакідалі “вялесаву бараду”, каб захаваць спор на будучы год.
Зямля з’яўляецца крытэрыем чалавечай маральнасці наагул
Так, за грахі чалавека Зямля можа праваліцца або праглынуць горад, вёску ці манастыр. У народным арнаменце белорусов Зямля інтэрпрэтавана ў выглядзе характэрных матываў, сустракаецца з першабытных часоў у аздабленні вырабаў побытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. У разьбе, ткацтве, вышыўцы асэнсаванне Зямля набыло ўвасабленне ў выглядзе ромба, квадрата, прастакутніка, падзеленага на меншыя ромбікі ці квадрацікі, звычайна з кропкай у цэнтры кожнага (зярнятка ў Зямля).
Асэнсаванне Зямля як касмаганічнага цела ўвасаблялася ў вяглядзе ромба з адросткамі ўсярэдзіну і звычайна суправаджалася матывам Сонца – ромба з промнямі-адросткамі. Змешчаныя адзін у адзін, гэтыя матывы абазначалі адзінства, яднанне Сонца і Зямля, наступленне вясны; яны ўтвараюць адзін з найбольш папулярных, пашыраных і ўлюбёных элементаў тканага і вышыванага арнаменту, якім аздаблялі адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы ды інш.
Асэнсаванне Зямля як касмаганічнага цела ўвасаблялася ў вяглядзе ромба з адросткамі ўсярэдзіну і звычайна суправаджалася матывам Сонца – ромба з промнямі-адросткамі. Змешчаныя адзін у адзін, гэтыя матывы абазначалі адзінства, яднанне Сонца і Зямля, наступленне вясны; яны ўтвараюць адзін з найбольш папулярных, пашыраных і ўлюбёных элементаў тканага і вышыванага арнаменту, якім аздаблялі адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы ды інш.
Святасць зямлі, асабліва зямлі Роднай, была несумнеўная для нашых прадзедаў. Яе абаранялі, абараняла і яна. Сыходзячы ў далёкі шлях, абавязкова бралі прыгаршчу роднай зямліцы, і захоўвалі яе ў насімым на грудзі мяшочку. У некаторых месцах лічылася, што “зямля, узятая з сямі магілаў сваякоў або проста добрых людзей, захоўвала ўсю сям’ю ад любых няшчасцяў”. Зямля са свежай магілы саслабляе страх перад нябожчыкам, не падпускае смерць да хаты, засцерагае ад хвароб людзей і быдла. Каб памерлы не стаў упірам, яму на грудзі кладуць жменю зямлі. Зямлю, выкапаную кратом, зашывалі ў шапку маленькаму дзіцяці, каб яго не ўраклі.
Самым страшным пакараннем для беларуса было праваліцца скрозь зямлю, калі гінула не толькі цела, але і душа. Гэта пакаранне беларуса чакала за чорныя справы супраць людзей, за непаслушэнства сталых перад Багамі, дзяцей перад бацькамі. На месцах правалу скрозь зямлю ўтворацца возера ці балота, якія ніколі не замярзаюць. Глыбіню такіх азёр ці балот немагчыма вымераць. Калі ж людзі з цікаўнасці спрабавалі, іх заўсёды папярэджваў голас: “Не мерай вяроўкай, а то памераеш галавой”.
Самым страшным пакараннем для беларуса было праваліцца скрозь зямлю, калі гінула не толькі цела, але і душа. Гэта пакаранне беларуса чакала за чорныя справы супраць людзей, за непаслушэнства сталых перад Багамі, дзяцей перад бацькамі. На месцах правалу скрозь зямлю ўтворацца возера ці балота, якія ніколі не замярзаюць. Глыбіню такіх азёр ці балот немагчыма вымераць. Калі ж людзі з цікаўнасці спрабавалі, іх заўсёды папярэджваў голас: “Не мерай вяроўкай, а то памераеш галавой”.