Беларусь – гэта наша зямля
Беларусы — гэта індаеўрапецы, да якіх таксама належаць шматлікія старажытныя і сучасныя народы: армяне, балты, германцы, грэкі, індыйцы, іранцы, італікі, кельты, славяне, тахарцы, фракійцы, фрыгійцы, хеты і шмат, шмат іншых.
Наша роднасць з усімі гэтымі народамі пацвярджаецца вынікамі генетычных даследванняў, сугучнасцю тапанімікі, прозвішчамі старажытных беларуска-літвінскіх шляхецкіх родаў, ваяроў войскаў ВКЛ і паўстанцаў К.Каліноўскага, міфалогіяй, археалагічнымі культурамі ды іх “генетычнымі” сувязямі, блізкасцю міфалогіі, геральдыкі, руніцкай пісьменнасцю, сведчаннямі антычных і сярэднявечных аўтараў, летапісаў. Індаеўрапейскія народы сёння жывуць па ўсёй Еўропе, на Каўказе, у Індыі, на Ўрале, у Тыбеце, на Блізкім Усходзе, у Цэнтральнай Азіі.
Геаграфічным цэнтрам усёй гэтай тэрыторыі з’яўляецца беларуская этнічная тэрыторыя!

Дык хто мы – беларусы – ёсць? |
Генетычна беларусы ў сваёй перавазе носьбіты двух гаплагруп R1a і I. Гаплагрупа R1a (M17) зарадзілася на Еўрапейскай раўніне прыкладна 10-15 тыс. гадоў таму. Яна вельмі распаўсюджана па ўсёй планеце і называецца арыйскай. Гаплагрупа R1a ў сваю чаргу паўстала з гаплагрупы R. Мяркуецца, што апошняя магла з’явіцца недзе на паўночным захадзе Азіі каля 30 тыс. гадоў таму.
Так супала, што з часу з’яўлення ў Еўропе гаплагрупы R1 пачаўся і актыўны перыяд развіцця камянёвай індустрыі. Гэты час адпавядае пачатку другой паловы Перыгорскай культуры, якая яшчэ называецца Мадленскай. Ранні Мадлен адносіцца да Гравецкай культуры. У Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе існаваў Усходні Гравет (знойдзеныя на стаянцы каля в. Бердыж пласціны з біўня маманта з геаметрычным арнаментам якраз характэрныя для гэтай культуры). Адно з самых старажытных паселішчаў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, мае ўзрост 26-27 тыс. гадоў (верхні палеаліт). Яно знаходзіцца каля вёскі Юравічы на беразе Прыпяці. Паводле крамянёвага інвентару і арнаменту на косці гэты помнік якраз блізкі да часу еўрапейскага позняга Гравета. Ён — найстаражытны археалагічны помнік у Беларусі.
|
Час існаваньня па розных даных — ад 25 да 13 тыс. гадоў да н. э. |
Яшчэ адна стаянка ва Ўсходняй Еўропе непадалёк і на ўсход ад адзначанай з такім жа наборам артэфактаў – гэта Мезін. Мезінская культура, якая таксама кваліфікуецца як ранні Мадлен - культура паляўнічых. Ахоплівала даліны рэк Дзясна, Сойм, Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе, і на першым этапе – частку Падоння. Арнаменты, што засталіся на вырабах з мамантавай косці, маюць паўторны меандр, што, па даследваннях культуролагаў, ёсць правобразам свастыкі арыйцаў. Найкаштоўныя знаходкі на Мезінскай стаянцы – гэта дзіўныя арнаментаваныя вырабы з костак, якія ўяўлялі з сябе музычныя прылады (своеасаблівыя кастаньеты), якія ўжываліся для суправаджэння танцаў. Тутака ж былі знойдзеныя і пасля расшыфраваны найстаражытныя графічныя запісы музыкі – тагачасныя ноты. Гэтуя дзіўную музыку 20-тысячагадовай даўніны цяпер можна чуць у выкананні чарнігаўскага вайсковага аркестра Ўзброеных Сіл Украіны.
З матэрыялаў Вікіпедыі мы бачым, што ў рэгіёне, які можна пазначыць трохкутнікам Бердыж – Юравічы – Мезін, была найстаражытная культура. Верагодна, тут і нараджалася арыйская цывілізацыя.
|
Днепра-данецкая культура стала асновай утварэння шматлікіх культур поўдня (Україна. Расея). Паміж навукоўцамі вядзецца навуковая спрэчка па некалькіх культурах, якія маглі быць культурамі індаарыяў: курганная, сярэднестогаўская, трыпальская. Але замоўчываецца той факт, што падмуркам гэтых культур з’яўляецца днепра-данецкая культура.
Не вельмі успамінаецца і той факт, што Сярэднедняпроўская культура – гэта ёсць культура індаарыяў, якая была асновай для узнікнення культуры баявой сякеры. На думку навукоўцаў новая арыйская раса (кардзіты) узнікла ад змяшання палеалітычных (носьбіты днепра-данецкай культуры чысцейшыя краміньёнцы) і з міжземнаморскімі плямёнамі (егіпецкія, інда-іранскія, фракійскія плямёны).
Ніхто не абнародвае і той факт, што тахунійская культура генетычны родзіч Свідэрскай і Грэнскай культурам, а гэта ужо Бліжні Усход.
Захавальніцай ўсіх гэтых культур і цывілізацый з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь!