Ці не паходзяць гэтыя назвы ад назовы Багоў?
Нашы продкі
Раней у кожнай хаце ведалі і ўмелі рабіць прымхі, варожбы, засцярогі і г.д.
Не менш уражвае і багацьце нашай мовы… |
На этнічнай беларускай тэрыторыіі, кожная рэчка, паселішча, гай, кожнае прозвішча паходзяць ад назоваў міфалагічных істотаў, рытуальна-абрадавых рэчаў. Звычайнаму чалавеку цяжка ўсвядоміць, наколькі багатая беларуская культура — найпрыгажэйшыя паданні, рытуалы, святы, абрады, музыка і г.д.
На беларускай тэрыторыі можна індэнтыфікаваць да 500 багінь і духаў толькі жаночага полу. У беларускай культуры міфалагізавана практычна ўсё: расліны, жывёлы, эмоцыі, пачуцці, з’явы прыроды, замагільны свет, нябесныя свяцілы, прадметы ўжытку, руны. Яшчэ зусім нядаўна было рытуалізавана ўсё жыццё беларуса ад народзінаў да смерці: усе святы, прысвяткі, уся праца, ежа, танцы, песні, нават узоры вышывак і ткацтва. |
Па першае
Нашы продкі, якія стварылі чытаемыя ўзоры вышыванак, якія ужо ў Сярэдневеччы вынайшлі ракету, не былі прымітыўнымі людзьмі.
|
Па другое
Нашы продкі называліся неўрамі. Па сведчаннях Герадота, землі неўраў на захадзе межавалі з агафірсамі, на поўдні са скіфамі, а на ўсходзе з андрафагамі, паўночней неўраў Герадот змяшчаў бязлюдную пустэльню.
|
Па трэцяе
Нашы продкі былі калдунамі. Гэтае калдаўство заключалася не толькі ў тым, што яны ў сваім паўсядзённым жыцці выкарыстоўвалі ўсякія замовы, прымхі, прыкметы і г.д.
|
У іх быў яшчэ вельмі абшырны культ ўсемагчымых рэчаў, з’яў і г.д. На думку шматлікіх навукоўцаў назовы вадаёмаў, мясцін, паселішчаў, прозвішчаў і г.д. звязаны з культам тых ці іншых рэчаў, з’яў, абрадаў і г.д. Сёння гэта вельмі цяжка вызначыць, але можна з дакладнасцьцю сказаць, што якую рэч не возьмеш, яна была рытуалізавана, міфалагізавана і г.д.
Напрыклад, рэшата. З аднаго боку гэта звычайная рэч, а з другога боку яна надзелена міфалагічнымі якасцямі, а з трэцяга – гэта ужо сузор’е на небе. Людзі баяліся усіх гэтых духаў і багоў, задобрывалі іх, прыносілі ахвяры, нават, чалавечыя, і называлі у іх гонар мясціны (хаця магло быць і наадварот), а потым роды, плямёны пачалі насіць падобныя прозвішчы, назовы.
На тэрыторыіі Беларусі вельмі шмат вельмі дзіўных назоваў паселішчаў.
в. Уша, Менская вобласць, в. Уша, Гарадзенская вобласць , в. Ушанішкі, Віцебская вобласць , в. Ушкавіца, Брэсцкая вобласць , в. Ушлава, Магілёўская вобласць Ушас — багіня світанку. Дачка Праджапаці, у Ведах — сястра Ратры. У некаторых тэкстах Ушас — маці Ашвінаў.

Бацькам Багоў з’яўляецца БеЛбог
Беларусы завуць яго яшчэ Белуном: Белбог зрабіў сабе Неба, а людзям — Зямлю і ўсё, што на ёй. Ён жа гаспадар Выраю.
Дажбог- бог Сонца. Яго ўяўлялі прыгожым, моцным юнаком. Ён абаронца і настаўнік земляробаў. Беларусы - Дажбогавы ўнукі. Ён дае ім фізічную сілу, здароўе, майстэрства. Дажбог захоўвае зямныя ключы: ён замыкае зямлю на зіму і аддае ключы птушкам, якія нясуць іх у Вырай. Увесну птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае зямлю.
Макаш — Багіня часу і лёсу людзей, апякунка жанчын і жаночых рамёстваў: ткацтва, прадзення, вышывання. Багіня і сама з'яўляецца выдатнай майстрыхай. Макаш апякуецца над жанчынамі, але і жорстка іх карае за непавагу да сябе.
Люмбел - бог шлюбу, які з'яўляецца перад маладымі ў дзень шлюбу. Гэта прыгожы хлопчык гадоў 10-12, апрануты ў белую кашулю з чырвоным поясам, у чырвоных ботах, на галаве вянок з чырвоных кветак.
Лада - бажаство, якое падтрымлівае лад, парадак у сям'і. Багіня кахання, прыгажосці і ўрадлівасці. У яе ёсць дачка Ляля (Лёля).
У сярэдзіне XIX ст. беларусы святкавалі Ляльнік, які адзначаўся 22 красавіка (ст. ст.). Ляля- адна з багіняў дахрысціянскага пантэона, багіня вясны, якую уяўлялі юнай, стройнай, прыгожай дзяўчынай.
У лазе, што расце каля балотаў, жыве лясны Бог— Лазавік. Гэта старэнькі карлік, не большы за пазногаць. Ён аднавокі, з аршыннаю барадою і з сёды носіць з сабою доўгую пугу.
Бог месяца Кляскун — прыгожы, вясёлы і разумны юнак, але вялікі жартаўнік. Ён любіць забаўляцца, палохаючы людзей, асабліва ўначы.
Зюзя - бог зімы. Ад дзеяслова "зюзець" - мерзнуць, здыхаць ад марозу. Беларусы ўяўляюць Зюзю так: стары, з белымі, як снег, валасамі і такой жа доўгай барадой, нізенькі, тоўсты, у белай цёплай адзежы, аднак ногі яго босыя і галава нічым не пакрыта. У руцэ носіць жалезную булаву.
Зірка - багіня шчасця. Па павер’ях беларусаў, усякі чалавек мае сваю Зірку, якая, як дух-захавальнік, неадступна знаходзіцца пры сваім выбранніку.
Зараніца - багіня ранішняга святла, звястунка сонца, якая ранняй раніцай аблятае зямлю, апавяшчаючы пра пачатак дня, і дае людзям сілы для працы.
Бог восені- Жыцень, які спрыяе росту і выспяванню збажыны, гародніны. Яго ўяўлялі нізкарослай істотай сталага веку – худым і нават кашчавым, з ускудлачанымі валасамі. Асаблівасць яго выгляду – тры вокі (адно на патыліцы).
Жыжаль, Жыжа - беларускі міфалагічны бог падземнага агню, агню ў хатнім агмені, печы, ганчарным і кавальскім горане.
Дзіў -бог неба, бацька багоў і людзей, кіраўнік Сусвету і стваральнік маланак (раўназначны Святавіту і Сварогу).
Дзявоя — Багіня цнатлівасці. Яна непасрэдна апякуецца над дзяўчатамі ўвесь час, пакуль тыя не выйдуць замуж. Перад замужжам дзяўчыны бацькі і сяброўкі святкуюць апошні дзень яе дзявоцтва. На гэтым баляванні нябачна прысутнічае і Багіня. Са стратаю дзявочай вольніцы дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі.
Бог Падземнага гаспадарства Вялес — апякун багацця і хатняй жывёлы. Гэта магутны волат з доўгімі валасамі і барадой.