Нашы верванні
Язычніцкія верванні ўплывалі на свядомасць нашага народа сярод якого доўгі час адпраўляліся культы старажытных багоў. Пазней іх функцыі і характары сталі прапісвацца хрысціянскім святым. Ілля-прарок пераняў абавязкі грамавержца Перуна, святая Параскева — функцыі Макошы і г.д.
Наша тэрыторыя
Беларусь - гэта...1. Самая старажытная стаянка паляўнічых на паўночнага аленя - Юравічы.
2. Гэта радзіма культуры Усходняга Гравета. |
3. Гэта кацёл мезалітычных археалагічных культур - Свідэрскай, Грэнскай, Маглемазе, Нёманскай мезалітычнай, Рудавастроўскай і г.д.
4. Гэта рэгіён насельніцтва з продкакавай гаплагрупай R1a, г.зн. продкавай гаплагрупаў індаеўрапейцаў. 5. Гэта рэгіён старажытнейшых архаічных абрадаў і песен індаўрапейцаў. 6.Гэта рэгіён, дзе ў мове вельмі шмат элементаў ідэнтычных санскрыту. 7. Гэта рэгіён, дзе жылі і жывуць герадотавы неўры, бо і па сёння захавалася культура варожбаў, замоў і знахарства. 8. Гэта рэгіён днепра-данецкай культуры. 9. Гэта шлях з варагаў у грэкі. 11. Беларусь - гэта рэгіён з'яўлення носьбітаў Культуры баявых сякер ва Ўсходняй Еўропе. 12. Гэта рэгіён дзе жылі драўляне з іх галоўным паселішчам Ікарасцень (Карасцень), з якога паходзілі конунгі готаў. 13. Гэта рэгіён ад якога пачынаюцца змеевы валы. 14. Гэта рэгіён, у якім арудаваў змей Гарыныч (р. Гарынь). 15. Гэта рэгіён, дзе жыў Бог готаў Арэс (рака Арэса) ...і яшчэ было і ёсць шмат, шмат чаго. |
Беларусь - гэта зямля Багоў!
Некаторыя вучоныя лічаць, што на тэрыторыі Беларусі спачатку жылі балты (летувісы), а потым прышлі індаеўрапейцы і выцяснілі балтаў. Падводзіцца база, што гэта літоўскія землі. Але вельмі замоўчываецца той факт, што самі то балты ёсць нашчадкі Кундскай культуры, якая узнікла ад Свідэрскай і генетычна ей роднасна. Замоўчываецца той факт, што Гамбурская культура Нямеччына генетычна Грэнскай культуры, якая узнікла на Гомельшчыне. Ніхто не кажа, што Бутаўская і Расецінская культуры Волга-Окскага регіёну генетычна роднасны двум культурам – Свідэрскай і Грэнскай. Ніхто не ўспамінае і той факт, што даліна Прыпяці (дзе і знаходзіцца вёска Юравічы) была зонай, дзе сутыкаліся сваімі краямі Грэнская, Свідэрская, Нёманская мезалітычная, Кундская, Маглемазе культуры і там жа існавала маладаследаваная Рудавастроўская культура. Акрамя таго, побач са Свідэрскай культурай на Брэстчыне знаходзяць помнікі культуры Лінгбі, на Гарадзеншчыне – Арэнсбургскай.
Ўсе гэтыя культуры генетычныя родзічы-культуры. У выніку з’яднання гэтых культур утварылася адзіная культура – Сожская. На базе Сожскай культуры стварылася Днепра-данецкая культура, якая ахоплівала Прыпяцкую даліну, Паўначно-усходнюю Украіну і даходзіда да вытокаў Паўночнага Данца.
Ўсе гэтыя землі былі землямі ВКЛ.
І культура, і нават, мова былі адзінымі, бо і народ адзіны...
Ўсе гэтыя землі былі землямі ВКЛ.
І культура, і нават, мова былі адзінымі, бо і народ адзіны...